Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Свабодны прафсаюз супрацоўнікаў БДУ: «Заклікаем паведамляць пра ўсе выпадкі ціску». ВІДЭА


Страйк студэнтаў БДУ, 26 кастрычніка 2020 г.

Свабодны прафсаюз знаходзіцца ў рэжыме рэгістрацыі. Яго ўдзельнікі патрабуюць ад адміністрацыяў ВНУ не выконваць палітычных замоваў.

Апошнім часам сотні дацэнтаў, прафэсараў і іншых выкладчыкаў беларускіх вышэйшых навучальных установаў страцілі працу, апынуўшыся ў сьпісах «нядобранадзейных». Удзельнікі Свабоднага прафсаюзу БДУ апублікавалі відэазварот, у якім асудзілі выпадкі ціску за перакананьні.

Выкладчыкі і актывісты студэнцкага руху патрабуюць ад адміністрацыяў ВНУ не мірыцца з такім становішчам і бараніць свае калектывы ад палітычных зачыстак. Яны хочуць, каб і тыя, хто сутыкаецца з пэрспэктывай звальненьня, агучвалі гэта і не давалі рабіць падобныя справы паціху.

Свабодны прафсаюз стварыў электронную форму, у якую можна ўпісаць факты ціску, звальненьняў, перасьледу.

Ад пачатку пратэстаў пасьля масавых фальсыфікацыяў на прэзыдэнцкіх выбарах – 2020 улады пачалі ціск на ўнівэрсытэцкую супольнасьць. Шэраг выкладчыкаў сышлі пасьля гутарак з адміністрацыяй і спэцслужбамі, якія завяршыліся падпісаньнямі «са згоды бакоў» або празь непадаўжэньне кантракту.

Таксама ўлады ініцыявалі супраць выкладчыкаў і студэнтаў гучную крымінальную справу, асудзіўшы многіх на турэмнае зьняволеньне. Многія выкладчыкі і студэнты вымушана пакінулі Беларусь. Сілавікі тым часам затрымліваюць выкладчыкаў і студэнтаў нават падчас заняткаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG