Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У 2021 годзе вырасьлі грашовыя пераводы зь Літвы ў Беларусь


Паводле дадзеных Цэнтральнага банку Літвы, у першай палове 2021 году пераводы эмігрантаў у Літву скараціліся, у параўнаньні зь першым паўгодзьдзем мінулага году. Пераводы зь Літвы сёлета таксама зьнізіліся, вырасьлі толькі пераводы ў Беларусь, піша Delfi.lt.

Пераводы эмігрантаў у Літву ў пэрыяд 2015-2019 гадоў складалі 557 мільёнаў эўра ў год, але падчас пандэміі яны зьменшыліся. Тэндэнцыя працягнулася і ў 2021 годзе: у першым паўгодзьдзі перавялі 297 млн эўра (на 60 млн эўра ці 17% менш, чым год таму ў гэты час). Сярод прычын — розная ступень ажыўленьня эканомікі і вяртаньне эмігрантаў у Літву.

Пераводы зь Літвы за мяжу таксама скараціліся. У першай палове 2021 году зь Літвы за мяжу перавялі 110 млн эўра — гэта на 16 млн. эўра (або 12%) менш, чым год таму. У 2019 годзе больш за ўсё сродкаў зь Літвы пераводзілі ва Ўкраіну, Расею і Вялікую Брытанію, а ў 2021 годзе Вялікую Брытанію зьмяніла Беларусь.

«У параўнаньні са зьвесткамі за мінулы год асабістыя пераводы ва Ўкраіну скараціліся, а ў Беларусь вырасьлі», — сказаў прадстаўнік Цэнтрабанку Літвы Мантас Вільнішкіс.

Толькі за 6 месяцаў 2021 году Літва выдала беларусам 4164 гуманітарныя візы, а таксама каля 20 тысяч нацыянальных візаў за год.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG