Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Законапраект: генацыд беларускага народу праводзіўся да канца 1951 году, за яго адмаўленьне – турма

Абраз Аляксея Марачкіна «Маці Божая Курапацкая ўсіх бязьвінна расстраляных». Мітынг «Дзень памяці пра генацыд» у Курапатах, 2018

У Беларусі прапануецца прызначыць крымінальную адказнасьць за адмаўленьне генацыду беларускага народу, які працягваўся «да канца 1951 году». Пра гэта гаворыцца ў праекце закона аб генацыдзе, апублікаваным на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Закон «накіраваны на абарону фундамэнтальных каштоўнасьцяў беларускага народу».

Дэкляруецца, што закон прымаецца ў мэтах «захаваньня памяці аб мільёнах савецкіх грамадзян, якія загінулі падчас ВАВ і ў пасьляваенны пэрыяд». Законапраект спасылаецца на Канвэнцыю аб папярэджаньні генацыду і пакараньні за яго ад 9 сьнежня 1948 году і Канвэнцыю аб непрымяняльнасьці тэрміну даўнасьці да ваенных злачынстваў і злачынстваў супраць чалавецтва ад 26 лістапада 1968 году.

Генацыдам беларускага народу законапраект абвяшчае «ўчыненыя нацысцкімі злачынцамі і іх памагатымі, нацыяналістычнымі фармаваньнямі, у пэрыяд Вялікай Айчыннай вайны і пасьляваенны пэрыяд злачынствы, накіраваныя на плянамернае фізычнае зьнішчэньне беларускага народу». Пад пасьляваенным разумеецца пэрыяд да 31 сьнежня 1951 году, а пад беларускім народам «савецкія грамадзяне, якія жылі на тэрыторыі Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі ў пэрыяд Вялікай Айчыннай вайны і (або) пасьляваенны пэрыяд».

Адмаўленьне генацыду прапануецца караць абмежаваньнем волі на тэрмін да пяці гадоў або пазбаўленьнем свабоды на той жа тэрмін.

У выпадку паўторнага адмаўленьня асоба, якая ўжо была асуджаная за гэта, атрымае ад 3 да 10 гадоў пазбаўленьня волі.

Ураду краіны прадпісваецца прымаць меры для ўшанаваньня памяці ахвяр генацыду беларускага народу, а таксама для прызнаньня і асуджэньня яго на міжнародным узроўні.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Андрэйчанка заяўляў, што дэпутаты гатовы прыняць закон адразу ў двух чытаньнях.

Законапраект ахоплівае толькі пэрыяд з 22 чэрвеня 1941 году да канца 1951 году, пры тым, што Другая сусьветная вайна закранула беларускія землі яшчэ ў 1939 годзе. Генпракуратура завяла крымінальную справу аб генацыдзе беларускага народу ў красавіку сёлета «у мэтах сацыяльнай і гістарычнай справядлівасьці» і заявіла, што будзе ініцыяваць выдачу злачынцаў для адкрытага суду ў Беларусі.

У красавіку генэральны пракурор Андрэй Швед непасрэдна зьвязваў зьяўленьне крымінальнай справы з палітычным крызісам.

«У ходзе расьсьледаваньня шэрагу крымінальных спраў устаноўлена, што арганізацыя і фінансаваньне названых замахаў на сувэрэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасьць Беларусі ажыцьцяўляюцца некаторымі заходнеэўрапейскімі дзяржавамі, якія маюць дачыненьне да масавага зьнішчэньня беларусаў і прадстаўнікоў іншых нацыянальнасьцяў у пэрыяд Вялікай Айчыннай вайны і пасьляваенны час», — казаў ён.

У сакавіку Аляксандар Лукашэнка казаў: «Вось мы зьбіраем матэрыялы, і мы зараз усяму сьвету прад'явім. І тым, хто нас сёньня дэмакратыі павучае, мы ім пакажам, дзе быў генацыд і што такое генацыд беларускага народу».

  • У Беларусі, дзе распрацавалі праект закону аб генацыдзе ў часы ВАВ, не даецца такой жа рэзкай ацэнкі сталінскім рэпрэсіям.

Як у Курапатах ушанавалі «Дзень памяці пра генацыд». ФОТАГАЛЕРЭЯ

Удзельнікі мітынгу зьбіраюцца ва ўрочышчы.
1/22 Удзельнікі мітынгу зьбіраюцца ва ўрочышчы.
Ва ўрочышчы Курапаты, што пад Менскам, прайшоў зладжаны КХП-БНФ і санкцыянаваны ўладамі мітынг-рэквіэм «Дзень памяці пра генацыд».
Выступае намеснік старшыні КХП-БНФ Юрась Беленькі
2/22 Выступае намеснік старшыні КХП-БНФ Юрась Беленькі
Ва ўрочышчы Курапаты, што пад Менскам, прайшоў зладжаны КХП-БНФ і санкцыянаваны ўладамі мітынг-рэквіэм «Дзень памяці пра генацыд».
Людзі прыносілі зьнічы і кветкі да крыжоў
3/22 Людзі прыносілі зьнічы і кветкі да крыжоў
Ва ўрочышчы Курапаты, што пад Менскам, прайшоў зладжаны КХП-БНФ і санкцыянаваны ўладамі мітынг-рэквіэм «Дзень памяці пра генацыд».
Мянчучка Ада Яўгенаўна прынесла кветкі да аднаго з крыжоў усталяваных у Курапатах
4/22 Мянчучка Ада Яўгенаўна прынесла кветкі да аднаго з крыжоў усталяваных у Курапатах
Ва ўрочышчы Курапаты, што пад Менскам, прайшоў зладжаны КХП-БНФ і санкцыянаваны ўладамі мітынг-рэквіэм «Дзень памяці пра генацыд».
На мітынг прыйшло каля 200 чалавек 
5/22 На мітынг прыйшло каля 200 чалавек 
Ва ўрочышчы Курапаты, што пад Менскам, прайшоў зладжаны КХП-БНФ і санкцыянаваны ўладамі мітынг-рэквіэм «Дзень памяці пра генацыд».
Прысутных вельмі абурала адкрыцьцё рэстарацыі "Паедзем, паядзім" у 50 мэтрах ад ахоўнай зоны Курапат
6/22 Прысутных вельмі абурала адкрыцьцё рэстарацыі "Паедзем, паядзім" у 50 мэтрах ад ахоўнай зоны Курапат
Ва ўрочышчы Курапаты, што пад Менскам, прайшоў зладжаны КХП-БНФ і санкцыянаваны ўладамі мітынг-рэквіэм «Дзень памяці пра генацыд».
7/22

Мянчук Марат прыйшоў у Курапаты, бо ў сталінскія часы арыштавалі ягонага бацьку. Яму пагражаў растрэл
8/22 Мянчук Марат прыйшоў у Курапаты, бо ў сталінскія часы арыштавалі ягонага бацьку. Яму пагражаў растрэл
Ва ўрочышчы Курапаты, што пад Менскам, прайшоў зладжаны КХП-БНФ і санкцыянаваны ўладамі мітынг-рэквіэм «Дзень памяці пра генацыд».
9/22

Выступае кіраўнік грамадзкай дырэкцыі мэмарыялу Курапаты, адказны сакратар управы сойму КХП БНФ Алесь Чахольскі
10/22 Выступае кіраўнік грамадзкай дырэкцыі мэмарыялу Курапаты, адказны сакратар управы сойму КХП БНФ Алесь Чахольскі
Ва ўрочышчы Курапаты, што пад Менскам, прайшоў зладжаны КХП-БНФ і санкцыянаваны ўладамі мітынг-рэквіэм «Дзень памяці пра генацыд».
Дырэктар symbal.by Павал Белавус прапанаваў стварыць ініцыятыву "Брукаванка памяці"
11/22 Дырэктар symbal.by Павал Белавус прапанаваў стварыць ініцыятыву "Брукаванка памяці"
Ва ўрочышчы Курапаты, што пад Менскам, прайшоў зладжаны КХП-БНФ і санкцыянаваны ўладамі мітынг-рэквіэм «Дзень памяці пра генацыд».
Удзельнікі мітынгу з Барысава
12/22 Удзельнікі мітынгу з Барысава
Ва ўрочышчы Курапаты, што пад Менскам, прайшоў зладжаны КХП-БНФ і санкцыянаваны ўладамі мітынг-рэквіэм «Дзень памяці пра генацыд».
Прадстаўнікі "Моладзі БНФ"
13/22 Прадстаўнікі "Моладзі БНФ"
Ва ўрочышчы Курапаты, што пад Менскам, прайшоў зладжаны КХП-БНФ і санкцыянаваны ўладамі мітынг-рэквіэм «Дзень памяці пра генацыд».
Арганізатары выставілі некалькі стэндаў з фатаздымкамі Курапатаў розных гадоў
14/22 Арганізатары выставілі некалькі стэндаў з фатаздымкамі Курапатаў розных гадоў
Ва ўрочышчы Курапаты, што пад Менскам, прайшоў зладжаны КХП-БНФ і санкцыянаваны ўладамі мітынг-рэквіэм «Дзень памяці пра генацыд».
15/22

Выступае кандыдат гістарычных навук, беларуская археоляг Валянціна Вяргей 
16/22 Выступае кандыдат гістарычных навук, беларуская археоляг Валянціна Вяргей 
Ва ўрочышчы Курапаты, што пад Менскам, прайшоў зладжаны КХП-БНФ і санкцыянаваны ўладамі мітынг-рэквіэм «Дзень памяці пра генацыд».
Справаздача аб археалягічных раскопках і эксгумацыі пахаваньняў ва ўрочышчы Курапаты за подпісам Зянона Пазьняка
17/22 Справаздача аб археалягічных раскопках і эксгумацыі пахаваньняў ва ўрочышчы Курапаты за подпісам Зянона Пазьняка
Ва ўрочышчы Курапаты, што пад Менскам, прайшоў зладжаны КХП-БНФ і санкцыянаваны ўладамі мітынг-рэквіэм «Дзень памяці пра генацыд».
Шмат хто прынёс каменьні для ініцыятывы "Брукаванка памяці"
18/22 Шмат хто прынёс каменьні для ініцыятывы "Брукаванка памяці"
Ва ўрочышчы Курапаты, што пад Менскам, прайшоў зладжаны КХП-БНФ і санкцыянаваны ўладамі мітынг-рэквіэм «Дзень памяці пра генацыд».
19/22

Грамадзкая актывістка Натальля Гарачка здымае на тэлефон назіраючых за мітынгам прадстаўнікоў міліцыі (намесьнік начальніка УУС Менскага аблвыканкама - кіраўнік міліцыі грамадзкай бясьпекі палкоўнік міліцыі Віталь Казлоў; намесьнік кіраўніка міліцыі грамадскай бясьпекі УУС Мікалай Максімовіч). На мітынгу таксама быў заўважаны кіраўнік упраўленьня аховы правапарадку ГУАПП МГБ МУС Рэспублікі Беларусь Дзьмітрый Кур'ян.
20/22 Грамадзкая актывістка Натальля Гарачка здымае на тэлефон назіраючых за мітынгам прадстаўнікоў міліцыі (намесьнік начальніка УУС Менскага аблвыканкама - кіраўнік міліцыі грамадзкай бясьпекі палкоўнік міліцыі Віталь Казлоў; намесьнік кіраўніка міліцыі грамадскай бясьпекі УУС Мікалай Максімовіч). На мітынгу таксама быў заўважаны кіраўнік упраўленьня аховы правапарадку ГУАПП МГБ МУС Рэспублікі Беларусь Дзьмітрый Кур'ян.
Ва ўрочышчы Курапаты, што пад Менскам, прайшоў зладжаны КХП-БНФ і санкцыянаваны ўладамі мітынг-рэквіэм «Дзень памяці пра генацыд».
Шыльда на адным з камянёў
21/22 Шыльда на адным з камянёў
Ва ўрочышчы Курапаты, што пад Менскам, прайшоў зладжаны КХП-БНФ і санкцыянаваны ўладамі мітынг-рэквіэм «Дзень памяці пра генацыд».
22/22

Previous slide
Next slide

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG