Супраць 43-гадовага аўтаўладальніка завялі крымінальную справу, паведаміў Дзяржаўны мытны камітэт.
Легкавы аўтамабіль McLaren 720SSpider 2019 году выпуску ўвозілі ў Беларусь зь Літвы праз пункт пропуску «Прывалка» на ляфэце. Паводле пададзеных дакумэнтаў, цана машыны складала каля 18 тысяч эўра. Падчас праверкі супрацоўнікі мытні высьветлілі, што рэальная цана McLaren складае больш за 260 тысяч.
«Заявіўшы недакладныя зьвесткі аб цане транспартнага сродку, мужчына меў намер ухіліцца ад выплаты мытных плацяжоў у буйным памеры, а гэта звыш 280 тысяч рублёў», — паведамілі ў прэс-службе мытні.
Дзеяньні мужчыны кваліфікавалі паводле ч. 1 арт. 14, ч. 2 арт. 231 КК (Замах на ўхіленьне ад выплаты мытных плацяжоў). Санкцыя артыкулу прадугледжвае да 6 гадоў пазбаўленьня волі.
Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў