Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Справу супраць палітвязьня грамадзяніна Расеі Дуднікава накіравалі ў суд, яму пагражае да 12 гадоў турмы


Ягор Дуднікаў
Ягор Дуднікаў

Справу 21-гадовага грамадзяніна Расеі накіравалі ў суд паводле ч. 3 арт. 130 (распальваньне варожасьці) і ч. 3 арт. 361 (заклікі да прычыненьня шкоды Беларусі) Крымінальнага кодэксу. Першапачаткова яго абвінавачвалі толькі па арт. 342 КК.

Цяпер Ягору Дуднікаву пагражае да 12 гадоў зьняволеньня, пішуць праваабаронцы. Дата суду пакуль невядомая.

Згодна з матэрыяламі справы, з 19 студзеня па 21 траўня 2021 году з дапамогай кампутарнай тэхнікі ў адным з Telegram-чатаў «з мэтай нагнятаньня напружанасьці і канфліктнасьці ў грамадзтве і дзяржаве» Дуднікаў нібыта разьмясьціў ня менш за 55 агучаных ім галасавых паведамленьняў пабуджальнага характару.

«Сваімі паведамленьнямі абвінавачаны распальваў сацыяльную варожасьць па прыкмеце прафэсійнай прыналежнасьці. Фармаваў адмоўны вобраз прадстаўнікоў улады і непрыязнасьць да іх. Схіляў грамадзян да заплянаваных супрацьпраўных дзеяньняў. Ён жа ў Telegram-чаце заклікаў да захопу дзяржаўнай ўлады, гвалтоўнага зьмяненьня канстытуцыйнага ладу, узьнікненьня масавых беспарадкаў з гвалтам да прадстаўнікоў улады, а таксама іншых дзеяньняў на шкоду нацыянальнай бясьпецы краіны», — гаворыцца ў тлумачэньні пракуратура.

Ягор Дуднікаў утрымліваецца пад вартай ад 5 траўня. Крымінальную справу супраць расейца распачалі праз тое, што ён агучваў відэаролікі і аўдыёпаведамленьні ў тэлеграм-канале «ОГСБ». Ягор празь ліст зь СІЗА расказаў пра тое, што пасьля затрыманьня сілавікі катавалі яго.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG