Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Празе Лукашэнку і Пуціна паказалі як «аголеных забойцаў». Фатафакт


У Чэхіі сёньня адзначаюць дзяржаўнае сьвята — Дзень барацьбы за свабоду і дэмакратыю. Актывісты руху Kаputin зладзілі акцыю ў цэнтры Прагі і каля амбасады Беларусі, прадставіўшы статую «Аголеныя забойцы» з выявамі Пуціна і Лукашэнкі на залатым унітазе.

У заяве руху гаворыцца , што іх акцыя — напамін пра «гібрыдную вайну», якую разьвязалі «дэспаты» супраць усяго сьвету, уключна з Чэхіяй.

«Гэтым пратэстам мы хочам зьвярнуць увагу на сытуацыю ў Расеі і Беларусі, на два самыя дэспатычныя рэжымы ў сучаснай Эўропе. Гэтыя рэжымы аб’ядноўвае ня толькі іх фармальная „саюзная дзяржава“, але і іх непавага да правоў чалавека, прыгнёт свабоды свайго народу і апазыцыі», — кажуць чэскія актывісты.

Таксама на Старамескай плошчы ў старым горадзе Прагі адбыўся пікет салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі.

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG