Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сын Кадафі зарэгістраваўся кандыдатам у прэзыдэнты Лібіі


Сэйф аль-Іслам Кадафі
Сэйф аль-Іслам Кадафі

Сын забітага лібійскага дыктатара Муамара Кадафі 14 лістапада вылучыў сваю кандыдатуру на прэзыдэнцкія выбары, якія адбудуцца ў наступным месяцы

Пра гэта паведаміла лібійская нацыянальная выбарчая камісія.

Сэйф аль-Іслам Кадафі, якога Міжнародны крымінальны суд абвінаваціў у злачынствах супраць чалавечнасьці падчас падаўленьня масавых антыўрадавых пратэстаў у Лібіі ў 2011 годзе, падаў дакумэнты на поўдні краіны, сказана ў заяве выбарчай камісіі.

Паведамляецца, што сын Кадафі выканаў «усе неабходныя юрыдычныя ўмовы» і атрымаў рэгістрацыйнае пасьведчаньне у паўднёвым рэгіёне Сэбха.

Сэйф аль-Іслам Кадафі быў затрыманы ў лістападзе 2011 году пасьля адхіленьня ад улады і забойства яго бацькі, які кіраваў Лібіяй больш за 40 гадоў.

Сэйф аль-Іслам Кадафі быў вызвалены ў чэрвені 2017 году пасьля больш чым пяці гадоў зьняволеньня. У ліпені ён заявіў The New York Times, што разглядае магчымасьць балятавацца ў прэзыдэнты.

Прэзыдэнцкія выбары ў Лібіі прызначаныя на 24 сьнежня пасьля шматлікіх спробаў спыніць грамадзянскую вайну ў краіне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG