Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На прэм’ер-міністра Іраку ўчынілі замах з дапамогай бесьпілётніка

Мустафа Аль-Казімі
Мустафа Аль-Казімі

На кіраўніка ўраду Іраку Мустафу аль-Казімі ў ноч на нядзелю, 7 лістапада, учынілі замах.

Па зьвестках вайскоўцаў, дрон пераносіў выбухоўку. Улады Іраку паведамляюць, што ўдар нанесьлі па рэзыдэнцыі кіраўніка ўраду краіны, інфармуе Deutsche Welle.

Як паведаміў сам палітык пазьней на сваёй старонцы ў сацсетцы Twitter, ён пачуваецца добра. Пры гэтым аль-Казімі заклікаў усіх жыхароў Іраку захоўваць спакой.

Рэзыдэнцыя прэм’ер-міністра Іраку разьмешчана ў добра ахоўваемай «зялёнай зоне» Багдаду, дзе знаходзяцца замежныя пасольствы і ўрадавыя аб’екты.

Пакуль ніхто ня ўзяў на сябе адказнасьці за напад.

XS
SM
MD
LG