Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тры чалавекі сур'ёзна параненыя падчас нападу з нажом у цягніку ў Баварыі

Тры чалавекі былі сурʼёзна параненыя ў выніку нападу з нажом на поўдні Нямеччыны.

Напад адбыўся ў суботу каля 9 раніцы ў хуткасным цягніку ў Баварыі. Паліцыя паведаміла, што ў сувязі з атакай затрыманы 27-гадовы сырыец.

Цягнік, у якім знаходзіліся каля 300 пасажыраў, ехаў з Рэгенсбургу ў Гамбург. У часе нападу цягнік знаходзіўся непадалёк ад Нюрнбэргу, паведамляе DW.

Паводле непацьверджаных зьвестак, яшчэ да нападу мужчына паводзіў сябе ў цягніку «псыхічна неадэкватна», «некалькі разоў клікаў на дапамогу».

XS
SM
MD
LG