Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ангела Мэркель распавяла, чым зоймецца пасьля сыходу з палітыкі


Ангела Мэркель
Ангела Мэркель

Па словах Мэркель, магчыма, яна пачне падарожнічаць ці зоймецца чытаньнем. Яна прызналася, што ёй хочацца «проста заняцца нечым у вольны час, ведаючы, што праз 20 хвілін не адбудзецца нічога лёсавызначальнага», піша Frankfurter Allgemeine Zeitung.

Палітык таксама расказала газэце, што адчула палёгку і падзяку, калі атрымала апавяшчэньне аб адстаўцы з рук прэзыдэнта Нямеччыны Франка-Вальтэра Штайнмаера. Пры гэтым яна выказала вялікую падзяку за тое, што 16 год магла займаць гэтую пасаду.

Яна дадала, што задаволена праведзенай працай і прызнала, што з часам можа адчуць і лёгкі сум.

  • 26 кастрычніка Мэркель атрымала афіцыйнае апавяшчэньне аб адстаўцы з пасады кіраўніка ўраду. Ад таго дня яна знаходзіцца ў статусе часовага выканаўцы абавязкаў канцлера. Ангела Мэркель займала пасаду канцлера ФРГ з 2005 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG