Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падазраваны ў забойстве расейскага банкіра пасьля затрыманьня ўчыніў суіцыд у беларускім СІЗА


СІЗА. Ілюстратыўнае фота.
СІЗА. Ілюстратыўнае фота.

26 кастрычніка ў кватэры жылога дома ў Маскве знайшлі целы топ-мэнэджара збанкрутавалага «Смаленскага банка» Міхаіла Яхантава, ягоных жонкі і васьмігадовага сына. Падазраваны ў забойстве ўцёк у Беларусь.

Затрыманы па падазрэньні ў забойстве былога топ-мэнэджара Міхаіла Яхантава Андрэй Скрыпкін скончыў жыцьцё самагубствам.

Сьледчы камітэт Беларусі правярае абставіны гібелі ў ІЧУ ў Віцебску 55-гадовага падазраванага ў забойстве сям’і ў Маскве, паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у прэс-службе СК.

«Сьледча-апэратыўная група цяпер праводзіць агляд у ізалятары. У цяперашні час атрыманыя зьвесткі паказваюць на тое, што мела месца самагубства», — заявілі ў прэс-службе.

Андрэя Скрыпкіна затрымалі ў адным з памежных раёнаў Беларусі падчас спэцапэрацыі. Праваахоўныя органы пакуль не раскрываюць, як ён прыбыў у Беларусь, спасылаючыся на апэратыўную таямніцу. Ён быў завочна арыштаваны расейскім судом, неўзабаве яго павінны былі перадаць Расеі.

«На допыце ў беларускага сьледчага Скрыпкін даў прызнальныя паказаньні. Паводле яго, забойства не было сплянаванае і адбылося спантанна», — пісаў «Інтэрфакс».

26 кастрычніка ў кватэры жылога дома ў Маскве знайшлі мёртвымі топ-мэнэджара збанкрутавалага «Смаленскага банка» Міхаіла Яхантава, яго жонку і васьмігадовага сына.

Раней Яхантаў быў судзімы за растрату і наўмыснае банкруцтва. У сакавіку 2019 года суд у Маскве прызнаў яго і яшчэ траіх былых топ-мэнэджараў ААТ «Смаленскі банк» вінаватымі ў буйной растраце і наўмысным банкруцтве крэдытнай установы і пакараў 6 гадамі турмы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG