Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: Дзень памяці Вітаўта Вялікага, год таму — Лукашэнка загадаў звальняць страйкоўцаў


Вітаўт, Вялікі князь Літоўскі
Вітаўт, Вялікі князь Літоўскі

Падзеі 27 кастрычніка ў Беларусі, сьвеце, гісторыі

У гэты дзень год таму

  • Лукашэнка запатрабаваў звальняць рабочых і адлічваць студэнтаў, якія бяруць удзел у страйках і пратэстах.
  • Страйк на «Гродна Азот». Яшчэ адна зьмена не прыступае да працы.
  • Вызвалены амэрыканскі паліттэхноляг беларускага паходжаньня Віталь Шкляраў пакінуў Беларусь.
  • Супраць блогера і грамадзкага дзеяча Эдуарда Пальчыса распачалі крымінальную справу.

Гэты дзень у гісторыі

1806 — пасьля перамогі пры Ене і Аўэрштаце Напалеон увайшоў у Бэрлін.

1873 — амэрыканец Джозэф Глідэн запатэнтаваў калючы дрот.

1922 — у Італіі пачаўся фашысцкі «паход на Рым», які скончыўся прызначэньнем прэм’ер-міністрам Італіі лідэра фашыстаў Бэніта Мусаліні.

1939 — літоўскія войскі ўвайшлі ў Вільню, якую СССР перадаў Літве.

1962 — гэта дзень, калі сьвет быў бліжэй за ўсё да глябальнай ядзернай вайны. У часе карыбскага крызісу выведны самалёт ЗША быў зьбіты над Кубай савецкай зэнітнай ракетай; пілёт, маёр Рудалф Андэрсан загінуў.

Труну з целам маёра Андэрсана, зьбітага над Кубай, грузяць на борт швайцарскага самалёта ў аэрапорце Гаваны
Труну з целам маёра Андэрсана, зьбітага над Кубай, грузяць на борт швайцарскага самалёта ў аэрапорце Гаваны

1991 — Туркмэністан абвясьціў пра сваю незалежнасьць.

У гэты дзень нарадзіліся

1469 — Эразм Ратэрдамскі, нідэрляндзкі гуманіст.

1553 — Мігель Сэрвэт, гішпанскі мысьляр і ўрач, спалены на кастры па абвінавачваньні ў ерасі.

1728 — Джэймс Кук, брытанскі першаадкрывальнік.

1782 — Нікало Паганіні, італьянскі скрыпач-віртуоз і кампазытар.

1890 — Віктар Шутовіч, беларускі каталіцкі сьвятар, публіцыст.

Віктар Шутовіч
Віктар Шутовіч

1911 — Мікола Лобан, беларускі пісьменьнік і мовазнаўца.

1952 — Фрэнсіс Фукуяма, амэрыканскі філёзаф і палітоляг.

Фрэнсіс Фукуяма ў Кіеве ў 2019 годзе
Фрэнсіс Фукуяма ў Кіеве ў 2019 годзе

У памяці

1430 — Вітаўт, Вялікі князь Літоўскі, пры якім ВКЛ стала самай вялікай дзяржавай у Эўропе — ад Балтыкі да Чорнага мора.

1505 — Іван III, вялікі князь маскоўскі.

1605 — Акбар Вялікі, трэці падышаг дынастыі Вялікіх Маголаў.

1837 — Міхал Гузікаў, беларускі музыка, аўтар уласнай мадэлі ксыляфону.

1887 — Браніслаў Мінейка, удзельнік паўстаньня 1863–1864 гадоў.

1907 — Зыгмунт Чаховіч, удзельнік паўстаньня 1863–1864 гадоў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG