Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Лёзьне гарыць ільнозавод, плошча пажару перавышае 3 тысячы квадратных мэтраў, загінуў прадстаўнік МНС. ВІДЭА

абноўлена

Ільнозавод, ілюстрацыйнае фота
Ільнозавод, ілюстрацыйнае фота

Ратавальнікі Міністэрства надзвычайных сытуацый змагаюцца з агнём на сховішчах Лёзьненскага ільнозаводу.

Як паведамляюць на сайце МНС Беларусі, для тушэньня пажару прыцягнутыя 14 адзінак тэхнікі і 34 чалавекі. Плошча загараньня перавышае 3 тысячы квадратных мэтраў.

«Наша ніва» паведаміла, што на пажары ў Лёзьне загінуў намесьнік начальніка Віцебскага абласнога ўпраўленьня Міністэрства ў надзвычайных сытуацыях Андрэй Мазоль.

Пакуль ратавальнікі тушаць адну частку памяшканьняў, зь іншай вывозяць лён, каб мінімізаваць страты. Прычыны пажару высьвятляюцца.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG