Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі за парушэньне мяжы затрымалі мэра Клайпедзкага раёну Літвы


Ілюстрацыйнае фота

24 кастрычніка ў Расеі, у Куршскім заліве, памежнікі за парушэньне мяжы затрымалі мэра Клайпедзкага раёна Літвы Бронюса Маркаўскаса і яшчэ двух чалавек.

Міністэрства замежных спраў (МЗС) Літвы і памежнікі пацьвердзілі, але не дэталізавалі інфармацыю пра затрыманых, а СМІ паведамілі, што сярод іх быў мэр Клайпедзкага раёна, піша Delfi.

«Паводле зьвестак МЗС, трое грамадзян Літвы затрыманыя на тэрыторыі Расейскай Фэдэрацыі, інцыдэнт адбыўся сёньня ў Куршскім заліве, працуюць службовыя асобы нашага консульства», — пацьвердзіла BNS прадстаўнік міністра замежных спраў Вітаўтэ Шмайжытэ-Куліешэне.

Факт парушэньня мяжы літоўскім катэрам, на борце якога знаходзіліся тры чалавекі, пацьвердзілі і памежнікі Літвы. Як паведамляе партал 15min.lt, затрымалі мэра Клайпедзкага раёна Бронюса Маркаўскаса і яшчэ дваіх грамадзян Літвы.

Прадстаўнік Службы аховы дзяржаўнай мяжы пры МУС Літвы Гедрус Мішутіс паведаміў BNS, што парушэньне мяжы, верагодна, было ненаўмыснае. Цяпер супрацоўнікі консульскай службы Літвы ўсталёўваюць дэталі таго, што адбылося. Паводле яго, парушальнікам у такіх выпадках звычайна прызначаюць адміністрацыйную адказнасьць.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG