Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьняволенага гомельскага валянтэра Міронава правяраюць на фінансаваньне экстрэмізму


Гомельскі актывіст Ільля Міронаў, архіўнае фота
Гомельскі актывіст Ільля Міронаў, архіўнае фота

Грамадзянскаму актывісту Ільлю Міронаву інкрымінуюць фінансаваньне экстрэмісцкай дзейнасьці.

Ільлю Міронава затрымалі 30 верасьня за камэнтары пра загінулага супрацоўніка КДБ. Валянтэр вядомы тым, што напісаў больш за 2500 лістоў зьняволеным, піша «Наша ніва».

Палітвязьню, які знаходзіцца ў гомельскім СІЗА № 3, могуць інкрымінаваць ч. 1 арт. 361-2 Крымінальнага кодэксу (фінансаваньне экстрэмісцкай дзейнасьці). Гэта вынікае з адказу РАУС Савецкага раёну Гомля, які прыйшоў актывісту на хатні адрас.

Маці маладога чалавека падкрэсьлівае, што ніякай іншай афіцыйнай інфармацыі пра сапраўдныя прычыны зьняволеньня яе сына яна дагэтуль не атрымала ані ад праваахоўных органаў, ані ад адвакатаў.

«Што яму інкрымінуюць, мне ніхто не паведаміў. Адвакат ня мае права нумар артыкула назваць. Але яшчэ да арышту Ільля напісаў ліст у міліцыю і прасіў сказаць, што зь ягонай маёмасьцю, якую ў ліпені канфіскавалі падчас ператрусу. Прыйшоў адказ, а там дакладна напісана: частка 1-я артыкулу 361-2», — расказала жанчына.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG