Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьняволенаму журналісту Дзянісу Івашыну зноў прызначылі пакараньне карцарам.

Дзяніс Івашын
Дзяніс Івашын

Гэтым разам яго зьбіраюцца зьмясьціць туды на 6 содняў. Калі гэта адбудзецца — невядома. Як невядомая і прычына пакараньня.

Івашын ужо 217 дзён за кратамі. Як паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў, апошні раз пра пакараньне журналіста карцарам яго родным стала вядома 6 кастрычніка. Пасьля 5 сутак у карцары Дзяніс выйшаў і яго адправілі ў 5-дзённы каранцін. Жонка Івашына паведамляла, што пасьля карцару ён схуднеў, у яго абвастрыліся праблемы са здароўем, журналіст мае патрэбу ў мэдычным абсьледаваньні.

XS
SM
MD
LG