- У зьняволеных зьявіцца магчымасьць размаўляць са сваякамі і «іншымі асобамі» ня толькі па тэлефоне, але і празь відэасувязь. Раней дазвалялася толькі перапіска і тэлефонныя размовы. Згоду на відэачат павінна даць адміністрацыя папраўчай установы.
- У пасылкі цяпер можна класьці падручнікі. Раней двойчы на год зьняволеныя маглі атрымліваць бандэролі зь літаратурай, цяпер у пасылкі можна пакласьці таксама падручнікі і навучальныя дапаможнікі.
Пра гэта гаворыцца ў пастанове №232 МУС Беларусі, апублікаванай на сайце Нацыянальнага прававога інтэрнэт-парталу.