Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства юстыцыі пракамэнтавала пазбаўленьне ліцэнзій чарговай партыі адвакатаў

Пазбаўлены ліцэнзіі адвакат Антонт Гашынскі
Пазбаўлены ліцэнзіі адвакат Антонт Гашынскі

Афыцыйнае тлумачэньне зьмешчана на сайце ведамства: «Сыстэматычныя парушэньні».

Так, у публікацыі ўдакладняецца, што Антон Гашынскі пазбаўлены ліцэнзіі «за сыстэматычнае парушэньне патрабаваньняў і ўмоваў ажыцьцяўленьня адвакацкай дзейнасьці». Сутнасьць прэтэнзій пры гэтым не называецца.

Раней Антон Гашынскі абараняў інтарэсы паліттэхноляга Віталя Шклярава, мэдыямэнэджара Андрэя Аляксандрава, аўтара YouTube-канала «Слуцак для жыцьця» Ўладзімера Няронскага, выкладчыцы БДУІР Вольгі Філатчанкавай, расейцаў Соф’і Сапегі і Ягора Дуднікава, супрацоўнікаў ІТ-кампаніі PandaDoc ды іншых.

У выпадку Кацярыны Жаўтаногі дзеяньне ліцэнзіі спынена ў сувязі з выключэньнем яе ўладальніцы зь Менскай гарадзкой калегіі адвакатаў «за сыстэматычнае парушэньне патрабаваньняў і ўмоваў ажыцьцяўленьня адвакацкай дзейнасьці».

Прыкладна тым жа правініліся Валеры Зьвягінцаў і Андрэй Мачалаў — у сувязі з выключэньнем зь Менскай абласной калегіі адвакатаў «за правіны, несумяшчальныя са званьнем адваката».

Усе яны выступалі ў адміністрацыйных працэсах абаронцамі затрыманых актывістаў і журналістаў.

Як гаворыцца ў паведамленьні Міністэрства юстыцыі, дзеяньне ліцэнзій згаданых юрыстаў спынена 21 ліпеня.

XS
SM
MD
LG