Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хто летась у жніўні граміў аўтамабілі беларусаў? Новае расьсьледаваньне ByPol


Умацаваныя пазыцыі сілавокоў, жнівень 2020
Умацаваныя пазыцыі сілавокоў, жнівень 2020

Ініцыятыва былых сілавікоў ByPol падрыхтавала чарговае расьсьледаваньне пра злачынствы супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Гэтым разам яно прысьвечана службоўцам зь Дзяржаўтаінспэцыі.

У відэа ад ByPol — дэанон супрацоўнікаў ДАІ, якія ў жніўні 2020 году грамілі прыватныя аўтамабілі, правакавалі аварыйныя сытуацыі, а таксама беспадстаўна затрымлівалі і білі кіроўцаў, байкераў, раварыстаў.

Ёсьць зьвесткі, што на гэты конт было распараджэньне зьверху: выбраць некалькі транспартных сродкаў і жорстка іх «адпрацаваць».

Аднаго з такіх пацярпелых аўтамабілістаў, Ціхана Восіпава, суд пакараў 11 гадамі зьняволеньня за нібыта замах на жыцьцё супрацоўнікаў праваахоўных органаў.

У гэтым відэа экс-сілавікі таксама нагадваюць пра тое, хто мае дачыненьне да забойства менчука Аляксандра Тарайкоўскага.


«ByPol працягвае сваю працу і ня спыніцца да таго часу, пакуль апошні злачынец у пагонах ня зойме свайго месца на лаве абвінавачаных», — гаворыцца ў анатацыі да роліка.

Раней ініцыятыва ўжо абнародавала шэраг дасьледаваньняў у справе вызначэньня сілавікоў, вінаватых у перавышэньні службовых паўнамоцтваў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG