Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яшчэ аднаго сябра Каардынацыйнай Рады ўзялі пад варту


Віталь Крыўко
Віталь Крыўко

Тэлеграм-канал Каардынацыйнай Рады (КР) па транзыце ўлады паведамляе, што сёньня быў узяты пад варту сябра асноўнага складу Рады Віталь Крыўко

Крыўко — сузаснавальнік і дырэктар маркетынгавага агенцтва Terra Group, сябра перадвыбарчага штабу Віктара Бабарыкі. Летась Віталь Крыўко правёў у СІЗА №1 2,5 месяца. Яго затрымалі 28 жніўня і вызвалілі 12 лістапада.

Крымінальную справу паводле арт. 243 ч. 2 (Ухіленьне ад выплаты падаткаў, што пацягнула за сабой прычыненьне шкоды ў асабліва буйным памеры) супраць яго тады не спынілі, але зьмякчылі меру стрыманьня на паручальніцтва. Сярод асобаў, якія паручыліся за яго, быў Юры Васкрасенскі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG