Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн зрабіў фэдэральным сьвятам Дзень вызваленьня рабоў


Белы дом, Вашынгтон
Белы дом, Вашынгтон

Сьвята атрымала назву Дзень нацыянальнай незалежнасьці (National Independence Day), гэты дзень афіцыйна будзе выходным.

Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн падпісаў указ аб прызнаньні фэдэральным сьвятам Дзень вызваленьня рабоў, яго адзначаюць 19 чэрвеня. Пра гэта гаворыцца на сайце Белага дому.

«Сёньня мы абвяшчаем 19 чэрвеня тым, чым ён мусіць быць — фэдэральным сьвятам. Мне асабліва прыемна, што мы выступілі разам як дэмакраты і рэспубліканцы, каб успомніць гэты дзень пры пераважнай двупартыйнай падтрымцы ў Кангрэсе. Я спадзяюся, што гэта пачатак пераменаў у нашых адносінах адзін з адным», — сказаў Байдэн.

Палітык адзначыў, што «вялікія нацыі не ігнаруюць сваіх найбольш балючых момантаў».

  • Першага студзеня каляндарнага 1863 году 16-ы прэзыдэнт краіны Абрагам Лінкальн выдаў праклямацыю аб вызваленьні рабоў. Паўднёвыя штаты былі ня згодныя, іх супраціў прывёў да Грамадзянскай вайны, якая доўжылася да 1865 году.
  • 19 чэрвеня 1865 году аб заканчэньні рабства было абвешчана ў Тэхасе, апошнім з Канфэдэрацыі паўднёвых штатаў.
  • У сьнежні 1865 году была прынятая 13-я папраўка да Канстытуцыі, якая адмяніла рабства на ўсёй тэрыторыі ЗША.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG