Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыянты адзначылі дзень абароны дзяцей, надзеўшы на іх кайданкі

Дзень абароны дзяцей у Вялікай Бераставіцы, фота тэлеграм-каналу "Беларусь за МКАДам"
Дзень абароны дзяцей у Вялікай Бераставіцы, фота тэлеграм-каналу "Беларусь за МКАДам"

1 чэрвеня, калі традыцыйна адзначаецца міжнародны дзень абароны дзяцей, у шэрагу месцаў ініцыятыву ў свае рукі ўзялі міліцыянты.

Як перадае Эўрарадыё, супрацоўнікі Маскоўскага РУУС Менску экіпавалі малодшых школьнікаў у міліцэйскую амуніцыю: на галаву надзелі шлемы са шкляной закрыўкай, на цела нацягнулі бронекамізэлькі, у рукі далі па дубінцы.

А потым наладзілі сумеснае фатаграфаваньне.

Міліцыянт з экіпаванымі хлопчыкамі
Міліцыянт з экіпаванымі хлопчыкамі

Яшчэ далей пайшлі ў Калінкавічах на Гомельшчыне, піша тэлеграм-канал «Беларусь за МКАДам». Тамтэйшыя сілавікі ставілі малых і пад фатакамэрамі па чарзе зашчоўквалі на руках кайданкі.

Гэта пры тым, што выкарыстаньне спэцсродку строга рэглямэнтавана ўнутранымі інструкцыямі.

Міліцыянт сьмяецца, зашчоўкваючы кайданкі на руках дзяўчынкі
Міліцыянт сьмяецца, зашчоўкваючы кайданкі на руках дзяўчынкі

Аналягічнае шоў са спэцназаўскімі шчытамі і дубінкамі адбылося і ў Вялікай Бераставіцы на Берасьцейшчыне.

Ці ведалі пра падобныя забавы бацькі, не ўдакладняецца.

XS
SM
MD
LG