Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітвязьня Міколу Статкевіча этапавалі ў Гомель, рыхтуецца суд


Мікола Статкевіч і Марына Адамовіч у Курапатах, архіўнае фота
Мікола Статкевіч і Марына Адамовіч у Курапатах, архіўнае фота

20 траўня зьняволенага палітыка Міколу Статкевіча этапавалі ў Гомель. Як выказала меркаваньне ягоная жонка Марына Адамовіч, верагодна, з Жодзіна «вывезьлі ўсіх» — і Сяргея Ціханоўскага, і Ігара Лосіка, якія разам праходзяць у адной крымінальнай справе.

«Міколу этапавалі ў Гомель. Дзеля таго, каб высьветліць гэта, прыйшлося ехаць у Жодзіна. Думаю, адтуль вывезьлі ўсіх, прынамсі пра Ігара Лосіка ведаю дакладна. Ну, можа, хоць так пазнаёмяцца яшчэ да „суду“, які будзе разглядаць іх „супольнае злачынства“», — падсумавала Марына Адамовіч.

Міколу Статкевіча затрымалі летась 31 траўня па дарозе на Камароўскі рынак у Менску, дзе ён зьбіраўся наведаць перадвыбарчы пікет Сьвятланы Ціханоўскай. Яго асудзілі на 15 сутак, аднак сьледам прайшоў яшчэ адзін суд, які дадаў аналягічны тэрмін арышту.

Аднак пасьля месяца арышту на волю ён так і ня выйшаў — яму інкрымінавалі «зьдзяйсьненьне злачынства паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу (арганізацыя ці ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак»). 15 сьнежня палітыку прад’явілі новае абвінавачаньне паводле п. 13 ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу — падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках.

Спачатку яго перавялі ў СІЗА-1 Менску, пасьля ў Жодзіна і нарэшце ў Гомель.

Міколу Статкевіча будуць судзіць у Гомлі разам з блогерамі Сяргеем Ціханоўскім і Ігарам Лосікам. Усе яны прызнаныя палітвязьнямі. Дата суду пакуль невядомая.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG