Лінкі ўнівэрсальнага доступу

COVID у сьвеце: мігрэнь удвая павышае небясьпеку; Грэцыя пускае беларускіх турыстаў


П'яца Навона ў Рыме ў час пандэміі
П'яца Навона ў Рыме ў час пандэміі

Паводле стану на 14 траўня, каранавірусам заразіліся больш як 162 мільёны жыхароў плянэты. Звыш 3,3 мільёна чалавек памерлі зь пацьверджаным дыягназам COVID-19. Ачунялі болей за 140 мільёнаў пацыентаў.

Станам на 14 траўня, каранавірусам заразіліся больш як 162 мільёны жыхароў плянэты. Больш за 3,3 мільёна чалавек памерлі зь пацьверджаным дыягназам COVID-19. Ачунялі звыш 140 мільёнаў пацыентаў.

У Беларусі, паводле афіцыйных зьвестак, на 14 траўня захварэлі больш як 373 тысячы чалавек, памёр — 2 681, а больш як 363 тысячы ўжо паправіліся.

Незалежныя экспэрты ставяць пад сумнеў афіцыйную статыстыку ў Беларусі і лічаць, што колькасьць як хворых, так і памерлых істотна заніжаецца.

Адным сказам

  • Урад Грэцыі апублікаваў распараджэньне, якое дазваляе ўезд грамадзянам Эўразьвязу і трэціх краін.
  • Паводле Сусьветнай арганізацыі здароўя (САЗ), варыянт каранавірусу B.1.617, першапачаткова выяўлены ў Індыі, знайшлі ўжо ў 44 краінах.
  • Міністар здароўя Беларусі Дзьмітры Піневіч заявіў у інтэрвію sb.by, што эфэктыўнасьцю вакцыны Moderna і Pfizer супастаўныя са Sputnik V ці нават горшыя, але значна даражэйшыя.
  • Хранічныя нэўралягічныя захворваньні любой формы, у прыватнасьці дэмэнцыя, хвароба Альцгеймера, мігрэнь, удвая павышаюць небясьпеку COVID-19, паведамляецца ў выніках дасьледаваньня GCS-NeuroCOVID, праведзенага міжнароднай групай навукоўцаў на чале з сурацоўнікамі Мэдычнай школы Ўнівэрсытэту Піцбурга (штат Пэнсыльванія).
  • Прэм’ер-міністар Нарвэгіі Эрна Солбэрг абвясьціла, што краіна афіцыйна выключыла прэпарат AstraZeneca са сваёй праграмы вакцынацыі з прычыны рэдкіх, але сурʼёзных пабочных эфэктаў.


Лекары вынайшлі рэвалюцыйны тэст на каранавірус, грып і 20 іншых узбуджальнікаў

Ведаць пра тое, што менавіта выклікала ў пацыента насмарк ці кашаль, лекарам цяпер трэба больш, чым калі-небудзь раней.

Новыя тэсты на рэсьпіратарныя хваробы дазваляюць выяўляць звыш 20 патагенаў адначасова, паведамляе газэта The New York Times.

Пасьля таго, як у 2020 годзе сьвет ахапіла пандэмія каранавірусу SARS-Cov-2, рэзка пайшлі на спад выпадкі іншых сэзонных інфэкцыйных хваробаў, якія выклікаюць вірус грыпу, адэнавірусы, ратавірусы і іншыя ўзбуджальнікі.

Гэта было выклікана тым, што людзі пачалі датрымліваць больш жорстка санітарныя нормы, пастаянна мылі рукі і хадзілі ў масках.

Тым ня менш ужо вясной 2020 году паўстала вострая мэдычная праблема хуткай дыягностыкі і адрозьненьня каранавіруснай інфэкцыі ад іншых, бо яны вымагаюць розных мэтадаў лячэньня і выкарыстаньня розных лекаў.

Для дыягностыкі лекары выкарыстоўвалі два найбольш распаўсюджаныя тэсты — антыгенны тэст і тэст ПЛР (палімеразная ланцуговая рэакцыя). Антыгенныя тэсты вельмі хуткія, але ня вельмі дакладныя. ПЛР-тэсты больш дакладныя, але патрабуюць больш часу, пераважна суткі. Праблема палягала ў тым, што вельмі часта стан пацыентаў вымагаў хуткага дакладнага аналізу для прыняцьця неадкладных захадаў, ад якіх магло залежаць і жыцьцё пацыента.

Летам 2020 году каліфарнійская кампанія Cepheid распрацавала так званы квад-тэст і ў верасьні 2020 году атрымала дазвол на яго выкарыстаньне ад Упраўленьня санітарнага нагляду за якасьцю харчовых прадуктаў і мэдыкамэнтаў ЗША.

У адрозьненьне ад тэстаў на антыгены, квад-тэст шукае генэтычны матэрыял вірусу з дапамогай палімеразнай ланцуговай рэакцыі (ПЛР), але робіць гэта вельмі хутка, усяго праз поўгадзіны з дапамогай дзьвюх прыладаў, адна зь якіх нагадвае картрыдж для прынтэра, а другая сам прынтэр.

Першы варыянт квад-тэсту, які цяпер даступны ў тысячах шпіталяў і клінік па ўсіх ЗША, можа выявіць ня толькі каранавірус, але і два тыпы грыпу і так званы рэсьпіратарна-сынцытыяльны вірус, або R. S. V.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG