Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр былы сакратар ЦК КПСС Ягор Лігачоў. Яму было 100 гадоў


Ягор Лігачоў на XXVIII зьезьдзе КПСС, 1990 год
Ягор Лігачоў на XXVIII зьезьдзе КПСС, 1990 год

Зь імем Лігачова зьвязаныя, у прыватнасьці, антыалькагольная кампанія 1985 году, публікацыя ліста Ніны Андрэевай у абарону Сталіна ў 1988 годзе, вядомага як «маніфэст антыперабудовачных сілаў», і канфлікт з Барысам Ельцыным, пасьля якога Лігачоў атрымаў рэпутацыю праціўніка перабудовы.

У 1985 годзе Лігачоў падтрымаў кандыдатуру Міхаіла Гарбачова на выбарах генэральнага сакратара ЦК КПСС, заявіўшы, што ягонае «вылучэньне выкліча пачуцьце гонару ў нашым народзе, уздыме аўтарытэт Палітбюро ЦК КПСС». Пазьней ён спрыяў пераводу ў Маскву першага сакратара Сьвярдлоўскага абкаму КПСС Барыса Ельцына (потым пра гэта шкадаваў).

У 1985 Лігачоў увайшоў у склад найвышэйшага палітычнага кіраўніцтва СССР — Палітбюро ЦК КПСС. Да 1988 году адказваў за пытаньні ідэалёгіі. Фактычна быў другой асобай у партыі пасьля генэральнага сакратара Міхаіла Гарбачова.

У 1988-м быў адным з аўтараў сакрэтнага ліста, у якім выказваў прапанову «больш якаснага і надзейнага глушэньня радыёстанцый «Свабода», «Свабодная Эўропа» і «Голас Ізраілю».

У 1998—2003 быў дэпутатам Дзяржаўнай думы Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG