Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Мэхіка абрынуўся мэтрамост: дзясяткі ахвяр. ФОТА

На месцы здарэньня
На месцы здарэньня

У Мэхіка пад праходзячым цягніком мэтро абрынуўся мост. Загінулі сама меней 20 чалавек, каля 70 атрымалі траўмы. Сярод сьмяротных ахвяраў ёсьць і непаўналетнія.

Выратавальныя работы часова прыпынілі празь небясьпеку далейшага абвальваньня канструкцыі. Пад абломкамі моста апынуліся таксама некалькі аўтамабіляў.

Папярэдне, мост абрынуўся з прычыны пашкоджаньня адной з апор, у якую ўрэзаўся аўтамабіль.

Мясцовыя жыхары кажуць, што даўно асьцерагаліся абвалу, бо пасьля землятрусу ў 2017 годзе на апорах моста зьявіліся расколіны.

Мэтро Мэхіка — адзін з найбуйнейшых мэтрапалітэнаў ў Паўночнай Амэрыцы. Насельніцтва сталіцы Мэксыкі перавышае 9 млн чалавек.

XS
SM
MD
LG