Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заўзятары змогуць вярнуцца на стадыёны ў матчах эўрапейскіх футбольных турніраў


Заўзятары на трыбунах падчас матчу футбольнай Лігі чэмпіёнаў

Міжнародныя абмежаваньні зьнятыя, цяпер рашэньні будуць прымаць дзяржаўныя або мясцовыя ўлады кожнай краіны, дзе прызначаны матчы.

Саюз эўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЭФА) дазволіў мясцовым органам улады самастойна прымаць рашэньні аб запаўняльнасьці трыбун на футбольных турнірах, якія праходзяць пад яго эгідай, паведаміла прэс-служба арганізацыі.

Выканаўчы камітэт УЭФА перагледзеў рашэньне ад 1 кастрычнiка 2020 году, калі ён дазволіў вярнуць гледачоў на матчы толькі ў колькасьці 30% ад умяшчальнасьці стадыёна. Цяпер выканкам палічыў, што такое абмежаваньне больш не патрабуецца. Раней на шэрагу матчаў трыбуны былі зусім пустымі.

«Паколькі эпідэмічная сытуацыя ў 55 нацыянальных асацыяцыях УЭФА значна адрозьніваецца, рашэньне аб дапушчальнай колькасьці гледачоў мусяць прымаць выключна належныя органы мясцовай і/або дзяржаўнай улады», — паведаміла прэс-служба.

Разам з гэтым застаецца забарона на прыезд заўзятараў каманды, якая будзе гуляць у гасьцях. Абмежаваньне будзе дзейнічаць як мінімум да фіналаў эўрапейскіх кубкаў — Лігі чэмпіёнаў і Лігі Эўропы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG