Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьявілася відэа, на якім арганізатар шэсьцяў за Лукашэнку жорстка б’е чалавека

У цэнтры — Сяргей Каўрыгін, арганізатар праўладных шэсьцяў
У цэнтры — Сяргей Каўрыгін, арганізатар праўладных шэсьцяў

Рэсурс dev.by апублікаваў відэазапіс зь ліфта дома, у якім у кастрычніку летась адбылася бойка паміж арганізатарам праўладных шэсьцяў Сяргеем Каўрыгіным і яго суседам.

19 кастрычніка былы супрацоўнік кампаніі EPAM, а цяпер арганізатар праўладных шэсьцяў Сяргей Каўрыгін моцна зьбіў суседа ў ліфце на вачах уласнай жонкі і дзяцей, высьветліў рэсурс Dev.by.

Dev.by здабыў відэазапіс здарэньня.

Сусед атрымаў удары і закрытую чэрапна-мазгавую траўму, зьвярнуўся да мэдыкаў. Пацярпелы пацьвердзіў Dev.by факт бойкі:

«Я пацьвярджаю, што мяне біў Сяргей Каўрыгін». Ён падаў заяву ў міліцыю аб завядзеньні справы па ч. 1 арт. 339 КК РБ ( «Хуліганства»).

Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў Сяргей Каўрыгін стаў арганізатарам і актыўным удзельнікам шэсьцяў у падтрымку дзейнай улады. Суседзі характарызуюць яго як «канфліктнага чалавека».

XS
SM
MD
LG