Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнікі ўрадаў Латвіі, Літвы і Эстоніі заклікалі захаваць беларускае пытаньне прыярытэтам парадку дня Эўразьвязу


Прэмʼер-міністар Літвы Інгрыда Шыманіце.
Прэмʼер-міністар Літвы Інгрыда Шыманіце.

Прэм’ер-міністры краін Балтыі заявілі пра неабходнасьць падтрымліваць беларускі народ не толькі на словах, але і на справе.

Аб неабходнасьці працягу падтрымкі беларускага народа не толькі на словах, але і на справе было заяўлена на перамовах кіраўнікоў урадаў Латвіі, Літвы і Эстоніі ў рамках Балтыйскай рады, паведаміла прэс-служба літоўскага кабінэту міністраў (Вільня старшынюе ў радзе ў 2021 годзе).

У сустрэчы, якая прайшла ў дыстанцыйным фармаце, удзельнічала прэзыдэнт Эўрапейскай камісіі Ўрсула фон дэр Ляйен.

На думку прэмʼер-міністраў, неабходна захаваць беларускае пытаньне прыярытэтам парадку дня Эўразьвязу.

Прэмʼер-міністар Літвы Інгрыда Шыманіце заявіла таксама, што яе краіну не задавальняе ход выкананьня рэкамэндацый па выніках стрэс-тэстаў Беларускай АЭС. Яна нагадала пра высновы Эўракамісіі адносна недапушчэньня на рынак Эўразьвязу энэргіі, выпрацаванай на небясьпечных электрастанцыях.

На перамовах было падкрэсьлена, што АЭС пад Астраўцом перашкаджае сынхранізацыі энэргасістэм краін Балтыі і іншых сябраў ЭЗ, а таксама разьвіцьцю мясцовых магутнасьцяў па выпрацоўцы электраэнэргіі, пераходу на чыстую энэргію і кліматычна нэйтральную эканоміку.

Кіраўніца літоўскага ўраду таксама адзначыла, што Ўсходняе партнэрства зноў павінна стаць стратэгічным прыярытэтам ЭЗ, а не інструмэнтам тэхнакратычнага супрацоўніцтва.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG