Лінкі ўнівэрсальнага доступу

4-ы дзень запар Мінздароўя Беларусі паведамляе пра 9 памерлых ад COVID-19


Ілюстрацыйнае фота

Міністэрства аховы здароўя Беларусі апублікавала афіцыйную статыстыку хворых і памерлых ад каранавірусу на 6 сакавіка.

Паводле афіцыйных зьвестак, у Беларусі за дзень:

  • выявілі 1 329 новых хворых,
  • памерлі 9,
  • выпісалі 1 531 пацыента.

За ўвесь час:

  • 294 432 захварэлі,
  • 2 029 памерлі,
  • 285 036 паправіліся.

Апошнія чатыры дні Мінздароўя зноў называе аднолькавую лічбу памерлых ад каранавірусу — 9 чалавек. У лютым пра 9 памерлых ад каранавірусу паведамлялі 14 дзён запар.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG