Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывістка праўладнай Фэдэрацыі прафсаюзаў далучылася да страйку, каб яе «падаткі не пайшлі на дубінкі»


Пратэст на наваполацкім «Паліміры», 14 жніўня 2020 году.
Пратэст на наваполацкім «Паліміры», 14 жніўня 2020 году.

Жыхарка Наваполацку Ірына Лучыновіч, старшыня цэхавага камітэту «Белхімпрафсаюзу» з праўладнай Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі, далучылася да агульнанацыянальнага страйку.

Жанчына заявіла ў інтэрвію сайту «Салідарнасьць», што гэта яе пратэст супраць гвалту, які стаў нормай у краіне.

Ірына Лучыновіч далучылася да агульнанацыянальнага страйку.

«Не супраціўляцца стала роўна бязвольлю, — тлумачыць яна матывы свайго ўчынку. — Я гэта зрабіла, каб на мае падаткі не куплялі дубінкі».

Ірына кажа, што яе падтрымала вялікая колькасьці калегаў, сяброў, а галоўнае, самыя блізкія людзі — мама і муж.

У «Белхімпрафсаюзе» Ірына Лучыновіч з 18 гадоў, ад 2008-га — старшыня паліміраўскай пярвічкі.

Ірына расказала, што яшчэ мінулым летам яе шакавала, як старшыня ФПБ Міхаіл Орда запэўніваў, што кожны сябра прафсаюзу падтрымлівае кандыдата ў прэзыдэнты Лукашэнку. Пасьля выбараў абурыла тое, што адбываецца гвалт. Наступны момант — прыпыненьне важнага пункту калектыўнай дамовы: звальненьне толькі са згоды прафсаюзу.

«Раней прафкам спрабаваў зразумець кожнага і нярэдка даваў чалавеку другі шанец. Летась у лістападзе дзеяньне гэтага пункту прыпынілі. Я тлумачу гэта тым, каб лёгка і проста звальняць непажаданых, у тым ліку тых, хто далучыўся да страйку. Людзі, закліканыя абараняць правы і свабоды сваіх выбарнікаў, проста здалі іх інтарэсы».

Яшчэ адным ударам для Ірыны Лучыновіч стала забойства ў Менску актывіста Рамана Бандарэнкі. Тады яна зразумела, што больш маўчаць ня можа, нешта трэба рабіць.

«Я размаўляла з работнікамі, але страх пранікаў у іх сэрцы з кожным днём усё мацней. Плюс вельмі магутна ціснуў наймальнік. Ва ўсіх сем’і, дзеці. І людзям даводзілася ісьці супраць сумленьня. Маўчаць і апускаюць вочы ад страху. Цяпер чалавека працы проста выкарыстоўваюць. Хоць павінна быць зразумела: заводакіраўніцтва мае працоўныя месцы, пакуль рабочы чалавек вырабляе прадукцыю».

Ірына далучылася да страйку 5 лютага. На пытаньне, чаму толькі цяпер, яна тлумачыць, што ўвесь гэты час «высьпявала».

«Апошняй кропляй стаў ліст, ініцыяваны кіраўніцтвам ФПБ. Яго спусьцілі і на мой прафсаюз. Ліст у Эўразьвяз з просьбай адмяніць санкцыі нібыта ініцыявалі работнікі. Але справа ў тым, што санкцыі распаўсюджваюцца не на заводы і рабочых. Таму гэта хлусьлівы ліст. Далі каманду зьбіраць подпісы. Я ня стала гэтага рабіць, пачалі ціснуць».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG