Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Джалі прадала пэйзаж Чэрчыля за рэкордныя $11,5 млн


Карціна Ўінстана Чэрчыля «Мінарэт мячэці Аль-Кутубія»
Карціна Ўінстана Чэрчыля «Мінарэт мячэці Аль-Кутубія»

Амэрыканская актрыса Анджаліна Джалі прадала карціну былога прэм’ер-міністра Вялікай Брытаніі Ўінстана Чэрчыля «Мінарэт мячэці Аль-Кутубія» за рэкордныя для ягоных жывапісных твораў 11 з паловай мільёнаў даляраў.

Пра гэта паведамляецца на сайце аўкцыённага дома Christieʼs. Першапачаткова пэйзаж ацэньваўся ў суму да 3 мільёнаў даляраў. Імя пакупніка не паведамляецца.


«Мінарэт мячэці Аль-Кутубія» — адзіная з больш як 500 карцін Чэрчыля, якую брытанскі палітык напісаў падчас Другой сусьветнай вайны. Гэта адбылося пасьля сустрэчы з саюзьнікамі па антыгітлераўскай кааліцыі ў студзені 1943 году ў Касаблянцы, у Марока. Тады Чэрчыль пераканаў прэзыдэнта ЗША Франкліна Рузвэльта паехаць зь ім у суседні Маракеш, каб палюбавацца захадам сонца, які ён потым увасобіў у жывапісным творы. Пэйзаж Чэрчыль падараваў Рузвэльту.

У 1960-х гадах сын Рузвэльта прадаў карціну, а пасьля яна больш за пяць дзесяцігодзьдзяў захоўвалася ў шафе ў Новым Арлеане, пакуль нехта з саўладальнікаў ня выйшаў на галерэю Біла Раў.

Анджаліна Джалі і Брэд Піт, лістапад 2015
Анджаліна Джалі і Брэд Піт, лістапад 2015

У 2011 годзе карціну ў Раў выкупіў актор Брэд Піт і падараваў Анджэліне Джалі. Піт і Джалі разьвяліся ў 2016 годзе. Сама Джалі не патлумачыла прычыну продажу карціны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG