Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Землятрусы 13 лютага: Японія, Армэнія

Армэнія, людзі баяцца заходзіць у дамы
Армэнія, людзі баяцца заходзіць у дамы

Магутны землятрус магнітудай 7,1 адбыўся ў Японіі, паведамляе Нацыянальнае мэтэаралягічнае ўпраўленьне краіны.

Эпіцэнтар знаходзіўся ў прэфэктуры Фукусіма, ачаг землятрусу залягаў на глыбіні 60 км.

Паведамляецца пра 30 пацярпелых, абвешчана пагроза цунамі. Чакаецца, што на наступным тыдні штуршкі могуць паўтарыцца. Адмыслоўцы зьвязваюць іх зь землятрусам 2011 году, кажуць пра афтэршок.

У Армэніі жыхары Ерэвану днём 13 лютага адчулі моцныя падземныя штуршкі, многія пакінулі свае дамы. Як перадае армянская служба Радыё Свабода, эпіцэнтар знаходзіўся за 8 км на паўднёвы ўсход ад Ерэвану.

Магнітуда землятрусу склала 4,7. Сіла штуршкоў у эпіцэнтры — 6-7 балаў. Штуршкі, акрамя Ерэвану, адчуваліся і ў іншых раёнах.

Людзі выйшлі ў двары і на вуліцы і баяцца вяртацца ў дамы. Мабільная сувязь і інтэрнэт працуюць з сур’ёзнымі перабоямі. Аб разбурэньнях не паведамляецца, у мэдцэнтры з траўмамі зьвярнуліся 25 чалавек.

XS
SM
MD
LG