Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грамадзянін Літвы падазраецца ў Беларусі ў крадзяжы 154 трактароў «МТЗ» на суму 2,3 млн эўра


Супрацоўнікі МУС устанавілі грамадзяніна Літвы — кіраўніка аднаго з замежных гандлёвых дамоў ААТ «МТЗ», падазраванага ў крадзяжы 154 трактароў, паведамляе БелаПАН са спасылкай на Генпракуратуру Беларусі.

Паводле інфармацыі пракуратуры, у жніўні 2018 году кіраўнік заключыў дамову аб пастаўцы гандлёваму дому розных мадэляў трактароў, вырабленых ААТ «МТЗ».

«Далей замест дастаўкі і выгрузкі тэхнікі гандлёваму дому ён наўмысна перанакіраваў яе на склад падкантрольнай літоўскай фірмы. Атрыманую такім чынам прадукцыю замежны грамадзянін неўзабаве прадаў трэцім асобам — зь Менскім трактарным заводам не разьлічыўся», — гаворыцца ў паведамленьні.

Генпракуратура Беларусі ў дачыненьні да грамадзяніна Літвы і іншых асоб распачала справу аб крадзяжы шляхам злоўжываньня службовымі паўнамоцтвамі ў асабліва буйным памеры па ч. 4 арт. 210 Крымінальнага кодэксу. Па гэтай частцы артыкулу прадугледжанае пакараньне ў выглядзе пазбаўленьня волі на тэрмін ад 5 да 12 гадоў з канфіскацыяй маёмасьці і з пазбаўленьнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасьцю.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG