Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ковенскі ўнівэрсытэт запрашае адлічаных беларускіх студэнтаў бясплатна працягнуць адукацыю


Каўнас

Адміністрацыя ўнівэрсытэту імя Вітаўта Вялікага выдзеліла 50 стыпэндый для беларускіх студэнтаў, якія пацярпелі ад рэжыму.


Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал BY_culture.

Унівэрсытэт прапануе бясплатнае навучаньне і бясплатны інтэрнат на ўвесь тэрмін навучаньня, прыём заявак ужо распачаты.

У межах унівэрсытэту існуе Акадэмія музыкі, дзе таксама гатовыя прыняць да сябе беларускую творчую моладзь.

Больш падрабязна даведацца можна на сайце ўнівэрсытэту, а каб трапіць на вучобу, трэба зьвязацца з каардынатаркай праграмы салідарнасьці Аленай Лукашавічэне (elena.lukoseviciene@vdu.lt).

Таксама тэлеграм-канал падае кантакты Студэнцкай ініцыятыўнай групы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG