Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэртыфікат вакцынацыі — абавязковая ўмова для ўезду ў Эўразьвяз?


У Эўразьвязе маюць намер зацьвердзіць адзіны сэртыфікат вакцынацыі супраць каранавірусу.

Пра гэта паведамляе Deutsche Welle, спасылаючыся на словы кіраўніка Эўрапейскай рады Шарля Мішэля.

Увесьці адзіны для ўсяго ЭЗ сэртыфікат вакцынацыі прапанаваў прэм’ер-міністар Грэцыі Кірыякас Міцатакіс.

Грэцыю падтрымалі іншыя краіны ЭЗ, моцна залежныя ад турызму: Гішпанія, Партугалія, Мальта. «Вельмі важна, каб з набліжэньнем гэтага лета і мы, і ўсе астатнія адчувалі, што ў Партугалію падарожнічаць бясьпечна. І ў Грэцыю, вядома ж, таксама», — заявіў на мінулым тыдні прэмʼер Партугаліі Антоніу Коштa.

На мінулым тыдні Эўракамісія заявіла, што ўжо вядзе працу з краінамі ЭЗ над распрацоўкай сэртыфікату. Дамовіцца аб агульным падыходзе яна плянуе да канца студзеня.

Пакуль на віртуальным саміце лідэры краін ЭЗ «пагадзіліся працаваць над стандартызаванай і агульнапрынятай формай, якая пацьвярджае вакцынацыю для мэдычных мэтаў», адзначыў Шарль Мішэль. «На наступных этапах мы паглядзім, ці могуць гэтыя сэртыфікаты быць выкарыстаны для іншых мэтаў, І калі так, то пры якіх абставінах», — цытуе Мішэля Deutsche Welle.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG