Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску аўтамабіль зьбіў дваіх чалавек на аўтобусным прыпынку


Аўтамабіль пратараніў прыпынак у Менску, зьбіў дваіх чалавек, аднаго пасажыра шпіталізавалі. Фота тэлеграм-каналу @gaiminsk
Аўтамабіль пратараніў прыпынак у Менску, зьбіў дваіх чалавек, аднаго пасажыра шпіталізавалі. Фота тэлеграм-каналу @gaiminsk

На вуліцы Чыгуначнай у Менску 8 студзеня адбыліся два ДТЗ. У адным зь іх чалавека, які чакаў аўтобус на прыпынку, зьбіла машына, ён у шпіталі.

На Чыгуначнай вуліцы з розьніцай у некалькі хвілін адбыліся два ДТЗ. Як паведамляе прэс-служба сталічнай ДАІ, спачатку 28-гадовы кіроўца Volkswagen Transporter ня справіўся з кіраваньнем і ўрэзаўся ў слуп. Кіроўцу і 22-гадовага пасажыра адвезьлі ў лякарню для агляду.

Празь некалькі хвілінаў у тым самым месцы адбылося чарговае здарэньне — 25-гадовы кіроўца Volkswagen Polo страціў кіраваньне аўтамабілем і выехаў на ходнік. Там ён наехаў на дваіх чалавек, якія стаялі на прыпынку грамадзкага транспарту. Аднаго з пацярпелых шпіталізавалі, пра стан ягонага здароўя інфармацыі няма.

ДАІ лічыць, што прычынаю абедзьвюх аварый стала тое, што кіроўцы падчас руху не ўлічылі складаных умоваў надвор’я.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG