Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад хваробы, якую ўскладніў каранавірус, памёр колішні намесьнік кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі


Прэзыдэнцкая адміністрацыя
Прэзыдэнцкая адміністрацыя

На 65-м годзе памёр экс-намесьнік кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі Міхаіл Сазонаў. У яго быў каранавірус.

Раіса Дашкевіч, жонка Міхаіла Сазонава, расказала Tut.by, што да таго ён два месяцы правёў у кардыяцэнтры, дзе заразіўся каранавірусам.

Міхаіл Сазонаў уваходзіў у склад каманды Аляксандра Лукашэнкі, калі той упершыню ўдзельнічаў у прэзыдэнцкіх выбарах 1994 году.

Ад 1980-х займаўся барацьбой з эканамічнай злачыннасьцю і карупцыяй у сыстэме МУС. У 1993 годзе быў накіраваны ў парлямэнцкую антыкарупцыйную камісію, якую ўзначальваў Лукашэнка. Падчас перадвыбарнай кампаніі стаў адным з кіраўнікоў ягонага штабу.

Пасьля перамогі Лукашэнкі працаваў у прэзыдэнцкай адміністрацыі, быў першым намесьнікам кіраўніка. Удзельнічаў у падрыхтоўцы дамовы аб саюзнай дзяржаве.

У 2000 годзе сышоў у адстаўку і заняўся бізнэсам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG