У першым корпусе БДУІР, дзе знаходзіцца і рэктарат, каля гардэробу Аляксандар Зарыхта сустрэўся з лысым чалавекам у масцы, паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна».
Аднакурсьнікі кажуць, што невядомы паклікаў Зарыхту, падышоў да яго зь нейкім пасьведчаньнем і, сказаўшы нешта пра адміністрацыйны працэс, вывеў студэнта з навучальнага корпусу.
Студэнты БДУІР адзначаюць, што раней рэктарат казаў пра ўзмацненьне прапускнога рэжыму ва ўнівэрсытэце. Таму, як мяркуюць студэнты, затрыманьне Аляксандра Зарыхты магло быць узгоднена з адміністрацыяй.