Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акцыі пратэсту адбываюцца ў 90 гарадах Францыі


Парыж

У Францыі найбуйнейшы прафсаюз, Усеагульная канфэдэрацыя працы, праводзіць акцыі ў падтрымку малазабясьпечаных і беспрацоўных. Да гэтай традыцыйнай штогадовай маніфэстацыі ў гэтым годзе далучыліся праціўнікі спрэчнага закона аб «глябальнай бясьпецы».

Адзін з артыкулаў закона забараняе грамадзянам здымаць паліцэйскіх на фота і відэа падчас прымяненьня спэцыяльных сродкаў супраць дэманстрантаў.

5 сьнежня арганізатары абвясьцілі аб пратэстных акцыях у 90 буйных і сярэдніх гарадах Францыі. У Парыжы «Марш свабоды і салідарнасьці» да плошчы Рэспублікі пачаўся ў другой палове дня. У Бардо, Манпэлье і Ліёне ў гэтую суботу ўлады вырашылі не дапускаць пратэстуючых у цэнтральную частку гэтых гарадоў, паведаміла Міжнароднае францускае радыё.

У адказ на масавыя пратэсты, урад абвясьціў пакуль толькі пра гатоўнасьць зьмяніць тэкст артыкула, пра забарону на здымкі паліцэйскіх, якія прымяняюць сілу супраць мірных дэманстрантаў. Цэнтар каардынацыі пратэстных акцый запатрабаваў поўнага адкліканьня законапраекта.

Паліцыя, якая апынулася пад агнём крытыкі пасьля шэрагу інцыдэнтаў з неабгрунтаваным ужываньнем сілы, таксама выступіла з пратэстам. Словы прэзыдэнта аб тым, што калі ў чалавека колер скуры ня белы, то ён мае шанцы часьцей падвяргацца праверцы дакумэнтаў, выклікалі рэакцыі пратэсту з боку двух галоўных паліцэйскіх прафсаюзаў Францыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG