Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску засыпала пяском двух рабочых, адзін загінуў

Менск, экскаватары працуюць у катлаване, ілюстрацыйнае фота
Менск, экскаватары працуюць у катлаване, ілюстрацыйнае фота

Адзін з двух засыпаных пяском рабочых загінуў, паведамляе Менскае гарадзкое ўпраўленьне МНС.

Здарэньне адбылося 28 лістапада на месцы былога Чэрвеньскага рынку. А 15:12 мэдыкі паведамілі выратавальнікам, што на будоўлі па вуліцы Маякоўскага, 8 чалавека ў катлаване засыпала пяском.

Да таго, як прыбылі падразьдзяленьні МНС, будаўнікі дасталі 42-гадовага мужчыну. Яго аглядзела брыгада хуткай дапамогі. З папярэднім дыягназам «сындром пазыцыйнага здушэньня, спалучаная траўма жывата, закрытая траўма грудной клеткі» мужчыну павезьллі ў шпіталь.

А 16:35 дасталі другога мужчыну, ён быў ужо мёртвы.

Прычыны і абставіны здарэньня высьвятляюцца.

XS
SM
MD
LG