Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Змаганьне зь бел-чырвона-белым сьцягам, Лаўроў у Менску, Хіжынковай працягнулі арышт. Найважнейшае за 26 лістапада


Гіганцкі бел-чырвона-белы сьцяг у мікрараёне Каскад, Менск

Улады прыдумалі, як заканадаўча забараніць вывешваньне бел-чырвона-белых сьцягоў.

Кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам у Менску заявіў, што расейскі бок — прыхільнік дамоўленасьцяў, дасягнутых у ходзе саміту 14 верасьня ў Сочы. Але пра што дамаўляліся Лукашэнка і Пуцін — невядома.

«Пра што б ні дамаўляўся Аляксандар Лукашэнка, ён страціў падтрымку беларускага народу. А значыць, усе яго ўгоды і дамовы будуць перагледжаныя і ануляваныя новым урадам», — заявіла Сьвятлана Ціханоўская.

Міс Беларусь — 2008 і былой прэс-сакратарцы берасьцейскага «Дынама» Вользе Хіжынковай прысудзілі яшчэ 15 сутак арышту за ўдзел у «несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве».

Эўрапейскі парлямэнт на сваім пасяджэньні 26 лістапада прыняў рэзалюцыю ў сувязі зь няспыннымі парушэньнямі правоў чалавека ў Беларусі і, у прыватнасьці, з забойствам Рамана Бандарэнкі.

Сёньня беларуская грамадзкасьць адзначыла 90-годзьдзе Ўладзімера Караткевіча.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG