Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьцеец торгаў за ручкі прыпаркаваных машын і трапіў у бус да амапаўцаў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Берасьцеец, які выйшаў з турмы, вырашыў абакрасьці аўтамабіль, але не распазнаў амапаўскі мікрааўтобус.

Ён хадзіў каля прыпаркаваных машын і торгаў за ручкі дзьвярэй. Зь незамкнутага BMW ён скраў акуляры, FM-мадулятар і флэшку, расказала берасьцейскае РУУС.

Наступнымі незамкнутымі былі дзьверы мікрааўтобуса. Ён зайшоў і ўбачыў супрацоўнікаў АМАПу. Гэта быў службовы аўтамабіль.

Берасьцеец не зьбянтэжыўся і сказаў, што памыліўся машынай. Але яго затрымалі. Скрадзеныя рэчы вярнулі гаспадару.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG