У румынскім горадзе П’ятра-Нямц на паўночным усходзе краіны ахвярамі пажару ў аддзяленьні інтэнсіўнай тэрапіі сталі 10 пацыентаў з COVID-19. Некалькі чалавек атрымалі траўмы. Пра гэта паведаміла Нацыянальнае агенцтва надзвычайных сытуацый.
Загінулыя пацыенты знаходзіліся на штучнай вэнтыляцыі лёгкіх, паведаміла румынская служба Радыё Свабода.
Цяжкія апёкі — 40 адсоткаў паверхні скуры — атрымаў лекар, які спрабаваў выратаваць пацыентаў. Ён быў неадкладна дастаўлены ў бухарэсцкую лякарню, дзе разглядаецца магчымасьць яго перавозкі ў вайсковы шпіталь на тэрыторыі Бэльгіі.
Прычынай пажару, хутчэй за ўсё, стала кароткае замыканьне ў электраправодцы.
Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com