Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пісьменьнік зь Беларусі Саша Філіпенка заваяваў прыз чытачоў у рамках расейскай літаратурнай прэміі «Ясная Паляна»


Саша Філіпенка

Прэстыжную расейскую літаратурную прэмію «Ясная Паляна» ў катэгорыі «Выбар чытачоў» атрымаў раман пісьменьніка зь Беларусі Сашы Філіпенкі «Вяртаньне ў Астрог». За яго прагаласавалі 71,5% чытачоў.

«Сумленны, жорсткі раман. Калі я яго чытаў, было адчуваньне вяртаньня ў Цярыберку. Калі хтосьці памятае фільм «Левіяфан», — сказаў Уладзімір Грыгор’еў, намесьнік кіраўніка «Роспечати».

Прэмія «Ясная Паляна» — штогадовая агульнарасейская літаратурная прэмія, заснаваная ў 2003 годзе музэем-сядзібай Л. Талстога і кампаніяй Samsung Electronics. Яе ўручаюць за найлепшы мастацкі твор традыцыйнай формы ў намінацыях: «Сучасная расейская проза», «Замежная літаратура» і «Падзеі». Акрамя таго, адкрытым чытацкім інтэрнэт-галасаваньнем вызначаецца ўладальнік спэцыяльнага прызу, заснаванага кампаніяй Samsung, — «Выбар чытачоў». Прызавы фонд складае 6,7 млн расейскіх рублёў.

Саша Філіпенка — родам мянчук. Ягоны першы раман «Былы сын», які адразу прынёс аўтару папулярнасьць, пабудаваны на беларускіх рэаліях пачатку стагодзьдзя ўлучна з палітычнымі рэпрэсіямі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году. Гэты раман сёлета прачыталі для ютуб-праекту «Былы сын. Салідарныя зь Беларусьсю» 30 артыстаў, пісьменьнікаў і журналістаў з Расеі, Украіны і самой Беларусі. Аўтар быў удзельнікам многіх жнівеньскіх пратэставых акцыяў у Менску.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG