Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анархісту Паліенку па амністыі скасавалі «хатнюю хімію»


Зьміцер Паліенка, люты 2020
Зьміцер Паліенка, люты 2020

Анархісту Зьмітру Паліенку 29 верасьня па амністыі скасавалі пакараньне «хатняй хіміяй». Пра гэта напісаў Свабодзе сам Паліенка.

Паліенка падпаў пад амністыю-2020. 25 кастрычніка 2019 году суд прызнаў яго вінаватым у «асабліва злосным хуліганстве» (ч. 3 арт. 339 КК) і асудзіў на 3 гады абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову (так званая «хатняя хімія»).

У ліпені Паліенку арыштоўвалі на 15 сутак паводле рашэньня аб «дысцыплінарнай ізаляцыі» за парушэньне парадку і ўмоваў адбыцьця «хатняй хіміі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG