Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хакеіст зборнай Беларусі трапіў у ДТЗ, кіроўца адмовіўся ад мэдагляду


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У ноч на 20 верасьня ў аварыю трапіў хакеіст зборнай Беларусі Сяргей Касьціцын, піша Tribuna.com.

ДТЗ адбылося 20 верасьня каля 3:30. Аўтамабіль «Мерсэдэс» на вуліцы Арлоўскай урэзаўся ў сьвятлафор. Пацярпелых пры інцыдэнце няма, машына атрымала мэханічныя пашкоджаньні.

У ДАІ паведамілі падрабязнасьці: «Кіроўца ад праходжаньня агляду адмовіўся. Абставіны здарэньня высьвятляюцца, па гэтым факце праводзіцца праверка».

Паводле Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях адмова ад мэдагляду пры ДТЗ цягне за сабой такую ж адказнасьць, як і за кіраваньне транспартам у нецьвярозым стане. За гэта пагражае штраф ад 50 да 100 базавых велічыняў (1350-2700 рублёў) з пазбаўленьнем права кіраваньня на 3 гады.

Па словах відавочцы, Сяргей Касьціцын быў зь дзяўчынай. Хакеіст пацьвердзіў журналістам, што трапіў у ДТЗ на Арлоўскай, але сказаў, што за рулём быў ня ён. Спартовец паведаміў, што ў аварыі не пацярпеў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG