Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіпр ня будзе блякаваць рашэньне Эўразьвязу ў справе Беларусі


На парадзе ў Нікасіі, Кіпр

Пра гэта кіраўнік замежнапалітычнага ведамства Кіпру паведаміў сёньня ў Брусэлі, дзе адбываецца сустрэча міністраў замежных справаў краінаў ЭЗ.

Міністар замежных справаў Кіпру Нікас Хрыстадулідэс перад пачаткам сустрэчы заявіў:

«Рэакцыя Эўразьвязу на парушэньні правоў чалавека, наша рэакцыя на парушэньні сувэрэнітэту і сувэрэнных правоў краін-удзельніц ЭЗ, наша рэакцыя на любое парушэньне нашых фундамэнтальных каштоўнасьцяў і прынцыпаў — усё гэта ня можа рабіцца на замову. Тут мусіць быць пасьлядоўнасьць».

Аднак ён сказаў, што выканае рашэньне Рады.

Перад гэтым Кіпр неаднаразова накладаў вэта на пакет штрафных захадаў супраць кіраўніцтва Беларусі. Сваё супрацьдзеяньне санкцыям адносна Беларусі кіпрскі бок тлумачыў тым, што імкнецца дамагчыся ўвядзеньня санкцыяў ЭЗ супраць Турэччыны, якая вядзе выведку газу ў спрэчных водах усходняй часткі Міжземнага мора.

Санкцыйны сьпіс ЭЗ уключае прыкладна 40 чалавек, адказных за фальсыфікацыю беларускіх выбараў і гвалт супраць мірных дэманстрантаў. Ён ня можа ўступіць у сілу пакуль рашэньне аб гэтым ня будзе прынятае аднагалосна ўсімі 27 краінамі Зьвязу.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG