Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША і Эўразьвяз узгадняюць палітыку санкцыяў для Беларусі


Пра гэта паведаміў Джордж Кент, намесьнік памочніка дзяржаўнага сакратара ЗША для Эўропы і Эўразіі, выступаючы сёньня ў дыстанцыйнай дыскусіі аб Беларусі зь міністрам замежных справаў Літвы Лінасам Лінкявічусам, арганізаванай Атлянтычнаю Радаю ў Вашынгтоне.​

Джордж Кент
Джордж Кент

Амэрыканскі дыплямат заявіў:​ «Міністар Лінкявічус адзначыў, што Эўразьвяз спадзяецца абвясьціць санкцыі ў найбліжэйшыя дні. Я актыўна кантактую з сваімі эўрапейскімі (гэта ЭЗ і Вялікая Брытанія) і канадзкімі калегамі і мы імкнемся да скаардынаванага абвяшчэньня. Разьлічваем зрабіць гэта ў пачатку ці ў сярэдзіне наступнага тыдня».

Лінас Лінкявічус
Лінас Лінкявічус

Кіраўнік МЗС Літвы Лінкявічус выказаў спадзеў, што санкцыі Эўразьвязу будуць прынятыя на наступным тыдні.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG