Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што можа Эўразьвяз у Беларусі?


Заля пасяджэньняў Эўрапарлямэнту
Заля пасяджэньняў Эўрапарлямэнту

Ці прыме Эўразьвяз прапановы Эўрапарлямэнту наконт Беларусі? Якія дылемы эўрапейскай палітыкі стасоўна Беларусі? Якое значэньне ў фармаваньні гэтай палітыкі адыгрывае расейскі фактар? Якога выніку сваёй палітыкі чакае Эўразьвяз?

На гэтыя пытаньні ў «Праскім акцэнце» адказваюць экспэртка Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў Кацярына Шмаціна і дырэктарка базаванага ў Браціславе міжнароднага аналітычнага цэнтру GLOBSEC Policy Institute Алена Кудзько.

Кудзько:

  • У папярэднія гады ЭЗ прызнаваў, што Лукашэнка выйграваў выбары, хаця і несумленным шляхам. Цяпер ЭЗ кажа, што не прызнае вынікаў выбараў.
  • Няма прапісаных міжнародных нормаў таго, што азначае непрызнаньне кіраўніка дзяржавы. Думаю, што тут будзе шмат імправізацыі.
Алена Кудзько
Алена Кудзько
  • Цяперашняя сытуацыя беспрэцэдэнтная для Беларусі, але ў сьвеце іх такіх шмат. І калі ўвесьці жорсткія санкцыі да Беларусі, то ўзьнікаюць пытаньні — што мы будзем рабіць з Ганконгам, з Турэччынай, з Эгіптам? ЭЗ сам у роспачы.
  • ЭЗ асьцерагаецца, як бы сваімі дзеяньнямі не пагоршыць сытуацыю.
  • Ня думаю, што Пуцін бачыць Лукашэнку кіраўніком Беларусі цягам яшчэ многіх гадоў.
  • Ні ў каго няма ілюзіяў, што прапанаваныя санкцыі ў кароткатэрміновай пэрспэктыве нешта зьменяць у Беларусі.
  • Лукашэнка — куражны. Ці знойдзецца ў ЭЗ 28 куражных лідэраў, якія змогуць адказаць яму ў ягоным стылі?

Шмаціна:

  • Адрозьненьне ад папярэдніх рашэньняў — у тым, што Эўрапарлямэнт разглядае ў якасьці самастойнага актара дэмакратычныя сілы, у прыватнасьці Каардынацыйную раду.
  • Таксама важны момант — заклік спыніць фінансаваньне Беларусі з боку эўрапейскіх інстытуцыяў.
  • Эўразьвязу важна, каб падобную пазыцыю стасоўна Беларусі выказвалі і ЗША, і АБСЭ, і ААН. Калі ЭЗ будзе адзінай інстытуцыяй, якая не прызнае Лукашэнку, то будзе пытаньне, наколькі гэта пашкодзіць Лукашэнку.
Кацярына Шмаціна
Кацярына Шмаціна
  • Падтрымка Лукашэнкі з боку Расеі не настолькі адназначная, Лукашэнка — таксічны для Пуціна.
  • Я не чакаю, што пазыцыя Эўразьвязу хутка зьменіць сытуацыю ў Беларусі.
  • Лукашэнка зможа ўжыцца з пэрсанальнымі санкцыямі. Яны ня вельмі адрозьніваюцца ад тых, якія дзейнічалі пасьля 2010 году.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG